Home
Дзікая прырода ў кожным з нас
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in dzichka's LiveJournal:

    [ << Previous 20 ]
    Monday, July 14th, 2008
    8:11 am
    Патрабуецца маньяк
    Кожны раз, калі гляджу на рэкламу ў метро, бачу што-небудзь цікавае: ці то ўкуранае спалучэнне колераў, ці то вясёлыя памылкі ў тэксце. Жывая яшчэ памяць пра рэкламу рэстарана "Саламея"... Нядаўна прачытала яшчэ адну супер-аб'яву:
    "Предприятие приглашает на работу:
    резчик сборщиков изделий..."
    Прачытаўшы гэта, доўга смяялася, але, здаецца, мала хто з пасажыраў метро заўважаў, што нейкае прадпрыемства шукае маньяка, каб той рэзаў бедных зборшчыкаў... Цікава, хто патэлефанаваў па гэтай аб'яве. А рэкламнаму агентству, рэдактар якога прапусціў такую памылку, адназначна патрэбны рэзчык рэдактараў!
    Thursday, June 12th, 2008
    11:21 pm
    Вершык
    З гэтага тыдню працую ў выдавецтве, не пабаюся такого слова, "Пачатковая школа". Калектыў вясёлы і досыць малады - мне падабаецца. І кожны дзень прыносіць новыя "радасці". Напрыклад, учора да нас зайшла музыка-педагог: сталая жанчына сур'ёзнай камплекцыі, уся ў белым, з вязаным кручком капялюшам на галаве, яна пархала па пакоі, апавядаючы пра дрэнных дзяцей, што робяць пі-пі на бедныя кветкі. І прынесла свае вершы пра бедныя кветкі, з якіх добра запомнілася "аромат распространяю".
    Ранкам мы з мужкай натхніліся і выдалі свой masterpiece:

    Скочуць літаркі па кнізе
    Скочуць, ухмыляюцца.
    Нам расказываюць казкі,
    Ад якіх ікаецца...

    Зразумела, апошні радок - творчасці мужкі. Вось такая мы крэатыўная сямейка!

    Current Mood: creative
    Friday, May 30th, 2008
    12:40 pm
    Аварыя, блiн

    Ну трэба ж! Заутра дзень нараджэння, а я у першую у жыццi аварыю трапiла! Г-р-р-р!!!
    Суцяшае толькi тое, што я не вiнаватая i правы у мяне не заберуць. А вось мужыку, што падлез пад маю машыну i парушыу правiлы, пазбауленне пагражае. "Ксюшу" шкада - фара разбiтая, бампер... Бедная мая машына.
    Але я аказалась барацьбiтам за справядлiвасць! ДАIшнiкi мяне падтрымалi i нават супакоiлi, а легенда пра тое, што пачынаючыя кiроуцы ствараюць аварыi аказалася развеянай: я за рулём два месяцы, а той небарака, што вiнаваты, - 20 гадоу, як сам ён хвалiуся. Ну i хто тут дурны i сляпы?



    Current Mood: angry
    Wednesday, April 30th, 2008
    8:14 am
    Я вярнулася!!!
    Мяне тут не было чатыры месяцы... Хаця не - было, але пасіўна. Пачытывала фройляндаў, чухала патыліцу, пісаць лянавалася.
    Ды і пра што пісаць? У мяне адныя негатывы, можна ўвесь дзённік заліць слязьмі і занесці заразу дэпрэсіі на бліжэйшых сусудзяў. Вось працу яшчэ не адшукала: высвятлілася, што дызайнеры-вярстальшчыкі без вопыту на чорта нікому не здаліся. І замест самаўдасканальвання займаюся самашкадаваннем, дурніца.
    Нават мае журналіцка-рэдактарскія скілы не патрэбныя, бо ў некаторых айчынных часопісах трэба умець правіць артыкулы, напісанныя па адчуваннях школьнікамі, да становішча гламурных трызненняў з налётам лёгкасці, даступнай усім ідыётам, што чытаюць гэтую макулатуру.
    Карацей, не ведаю нават чым заняцца, каб грошы зарабляць. А грошай хо-очацца. Эх, была бы я графаманкай - пісала бы раманы... Ну нічога, прыедзе муж з камандыроўкі, паб'е дрынам (маральна!), можа і вазьмуся за розум.

    Current Mood: blah
    Tuesday, January 15th, 2008
    10:25 am
    Хваробышак я...
    Гэта ж трэба было напярэдадні практыкі па вёрстцы (і, між іншым, - вечарыны па Вялікай дэпрэсіі) падхапіць невядомую заразу. Хотя, усё лагічна - зараза да заразы ліпне. Спачатку я думала, што ва ўсім вінавата рыба не першай свежасці, цяпер падазорваю, што мне шчодра падкінуў бацылаў нейкі дзвюхногі арганізм. ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ! Ведаць бы яшчэ, хто гэта такі добры.
    Карацей, фрэнды, можаце пачынаць мяне шкадаваць, хваробышка. А разам - і мужку, якому я ноч не давала спакою.
    Wednesday, January 2nd, 2008
    12:00 am
    Год прайшоў...
    ...а я ўсё яшчэ тут. Хоць і рэдка.
    Раптам мяне стаміла навагодняе разлаганне на канапе з каструляй ды кніжкай і пацягнула на творчасць. Каб гэта хутчэй прайшло, вырашыла напісаць свае ўраджанні ад мінулага года.

    Ураджанне нумар 1
    Мне цяпер 30 год. Пачуцці разнастайныя, але ўсе адмоўнага накірунку. Адзіны добры момант - кухоны камбайн, што мне падарылі. Як я пражыла без яго папярэднія 30 год?!

    Ураджанне нумар 2
    Гэты год я шмат вучылася (што я люблю) і амаль што не працавала (а хто гэта любіць?). Цяпер я ўмею плаваць, але па-ранейшаму баюся глыбіні, магу дызайніць розныя штукі ва ў розных прогах, але фантазіі мне па-ранейшаму не хапае, набіраю 10-цю пальцамі і амаль што ўсляпую, але клавішы на нашай клаве не-па-ранейшаму западаюць, магу кіраваць аўтамабілем, але самаго аўтамабіля не маю. Карацей кажучы, на ўсё, чаму я навучылася адшукаецца сваё "але". Сумна гэта.

    Ураджанне нумар 3
    Увесь год я як ніколі раней вельмі востра адчувала шкадаванне, што не нарадзілася Ракфелерам. Грошаў хранічна не хапала ні на што, а кошты ўсё падвышаліся і падвышаліся. Латарэйныя квіточкі не дапамаглі - трэба ў гэтым годзе прыдумаць штосьці іншае. Напрыклад, для разнастайнасці адшукаць добрую працу...

    Ураджанне нумар 4
    Мы нікуды ў 2007-м не з'ездзілі: не было ні часу, ні грошай. А год без вандроўкі - год, не варты ўспамінаў! Ставім чарговы мінус.

    М-дзя, вынікі па году не самыя лепшыя. Затое будзе з чым параўновываць наступныя гады, нават калі яны таксама не зададуцца. Сядзем з мужам на канапу і будзем суцяшаць адзін аднога: маўляў, а памятаешь, як усё было кепска ў 2007-м...
    Tuesday, October 9th, 2007
    8:47 am
    Загарніце мяне ў вату
    ...і пакіньце спаць на пару дзён. Больш мне нічога не трэба. Хлушу -- трэба мужку ў тую ж вату. І харчаванне па трубачцы. Пра натуральныя патрэбы прамаўчу. А каб канчаткова не змарнела -- у мастацкі музей мяне і пакінуць на гадзінкі тры. Буду набірацца прыгожым і вечным.

    Current Mood: sleepy
    Monday, September 17th, 2007
    12:10 pm
    Могу ли я? (з анекдоту пра магнолію)
    Сяджу ў рэдакцыі "Труда", да якой ужо прызвычаілася, і думаю, ці працаваць мне тут яшчэ? Бо прыехаў надта разумны і вельмі круты дзядзька з Расіі і стаў вучыць нас, журналістаў, як пісаць і што пісаць. Каб газета прадавалася. Рэпрэсіі вашы, сказаў ён, фігня, навошта іх асвятляць? Вы мне гэтую апазіёншчыну кідайце! Пішыце пазытыўнае, пашырайце свядомасць у маштабах космасу, дзе ўсе заканамерна, а таму прыемна... І гэтак далей, і лухты болей... Ах да! -- ён хоча, каб рэдакцыя "блюла" працоўны дзень -- ад селіва і да селіва.
    Вот і сяджу, і думаю. І усе ў рэдакцыі сумныя нейкія, непазітыўныя.

    А яшчэ я задумалася, ці можна ў гэтай краіне быць неапазіцыйнай, але адначасова -- прафесійная і цікавай газетай? І якія крытэрыі мае апазіцыйнасць -- друкаванне артыкулаў з крытыкай улады? недрукаванне артыкулаў з одамі ўладзе? апрананне ў белыя майкі з чырвоным аздабленнем? супраціўленне пры арышце?..

    Current Mood: crushed
    Tuesday, August 28th, 2007
    3:09 pm
    Восем свечак
    Нашаму з мужкай "мы" учора споўнілася 8 год. Ад шчасця мы нажэрліся дранікамі і марозівам і вырашылі паглядзець добрай анімы. На жаль, пад руку трапіў "Чараўнік Земнамор'я"... Гм... Хацелася спаць больш, чым ад кніг Ле Гуін. Карцінка цудоўная, а сэнсу мала, толькі патэтыка. Але настрою нам гэта не сапсавала!!!
    А яшчэ у нас наперадзе 6 год сямейнага жыцця. Трэба будзе змяніць меню -- і харчовае, і анімэшнае. І добра адзначыць ^-^

    Current Mood: excited
    Friday, August 24th, 2007
    5:18 pm
    Каты у нашым жыццi
    Я сёння пазнаёмiлася з катом-лётчыкам. Прыходжу дадому, толькi паспела боты зкiнуць i - мяу! - яно сядзiць ЗА акном кухнi. Белы, толькi галава ды правая лапа шэрыя, шляхетны, прыгожы, зараза. Я першы раз парадавалася, што нашыя вокны на поунач -- калi б гэты "госць" пасядзеу бы на сонцы ды на гарачам жалеззi, якое, здаецца, адкосам называецца, то я адшукала бы яго толькi у засмажанным выглядзе.
    Як ён апынууся за акном, уявiць можна -- хутчэй за усё з верхняго балкону, якi досыць блiзка ад верха праёма акна. Але уся роуна ураджвае!
    Адчынiла акно, каб яго вызвалiць. Думаеце, ён кiнууся да мяне з падзякай? Не, з асцярогай злез з падваконня i нават не захацеу iсцi на рукi. Прыйшлося пагладзiць па спiне, пачухаць за вухам, потым згрэбсцi i вынесцi на лесвiцу. Там ён яшчэ жалобна памявукау, але, калi я нарэшце вырашыла ахвяраваць яму сыру, мой кот-ляцяга знiк.
    Затое цяпер можна даць мне медаль iмя Мiядзакi за выратаванне ката!

    Current Mood: peaceful
    11:11 am
    Б-ж-ж-ж-ж-ж
    Мы з мужкай будзем вялікімі шафёрамі. Учора хадзілі на першы занятак у аўташколу - укаваіліся. Правілы, ад мовы якіх стабільна хочацца спаць, расказы пра студэнтаў, якія прыходзяць на заняткі п'янымі, паведамленне пра экзамены і залікі, якія можна пераздаваць бясконца - толькі плаці па тысячы рублёў... Затое сёння ішла на працу і адгадывала знакі на дарогах.
    ...Засталося адшукаць грошы на машыну... Усяго нічаго.

    Current Mood: giddy
    Wednesday, August 22nd, 2007
    11:40 am
    Кулінар-р-р-р!
    Хоць і са спазненнем, але трэба пахвастацца: у нядзелю я забацала рататуй! Праўда, перабрала з пякучым перцам, так што дыхалі мы нібыта маленькія дракончыкі, але ўся роўна было смачна. Ну ці не кулінар я?!

    Current Mood: artistic
    Thursday, August 16th, 2007
    3:30 pm
    Простае шчасце
    Пасля працяглых пошукаў, на другі месяц бега па крамах я такі адшукала сабе БОТЫ. Без абцасаў, стразаў, металічных дэталяў (што зробіш, калі алергія?), не са шкуры пітона, пластыка ці пазалочанай каровы. Проста боты "для актыўнага баўлення часу" - спортовага выгляду, колеру Mist green. I'm happy!!!

    P.S. Штосьці мяне сёння прабіла на "бла-бла". Імклівае вяртанне да закінутага дзённіка
    *-*

    Current Mood: ecstatic
    3:12 pm
    Нулі і "тачкі"
    Днямі назірала - з невялікімі перапынкамі - супер-пупер машынкі пад нумарамі 0004, 0005 і 0007. Усе чорныя, блішчаць, з цемнымі вокнамі. Цяпер у галаве свербіць: для чаго зарабляць такія грошы, псаваць здароўе і нервы, калі ўся роўна застаешся такім жа, як іншыя, проста з трама нулямі... Мела бы я грошы - ездзіла бы на жоўтым "жуке" з намаляванымі васялькамі і нумарам 3333.
    Thursday, May 31st, 2007
    3:13 pm
    прыдумалася нешта
    Ішла па вуліцы, мілавалася, як усе квітнее. Праходзіла пад акацыяй – прыдумалася нешта японскае, кшталту

    Акацыя квітнее.
    Маё сэрца поўняць водары
    Шчасця

    Прыйшла дадому, паглядзела колькі грошай засталося пасля крамы – прыдумалася нешта рускае, недрукаванае. О, гэтыя Дні нараджэння...

    P.S. Сёння ўначы мяне адна асоба запісала ў клуб дурных, каму за 30-ць. Ці значыць гэта, што я стала ўзроўнем вышей за тых дурных, каму за 20-ць?

    P.S. П’ю малочныя кактэлі... можа, стану да...

    Current Mood: weird
    Friday, May 18th, 2007
    8:31 am
    Аблом
    Даведалася ўчора, што ёсць, блін, у беларускай мове прыназоўнік “к”. Вось толькі ў сучасных (гадоў з 80-х) слоўніках ён не вылучаецца ў асобнае тлумачэнне, а ў старых – ёсць. То значыць, што сёння яго фактычна не ўжываюць у маўленні. Але ў Нацыяналцы вырашылі выпендрыцца са сваім “к сабе” на дзвярах.
    Хай яно і ёсць у слоўніках – мяне ўся роўна жудасна раздражняе.

    Current Mood: annoyed
    Tuesday, May 8th, 2007
    7:53 pm
    Паход у бібліятэку
    Наведалася ўрэшце рэшт у Нацыяналку. Высветліла, што наколькі знешне яна выглядае агідна, нагэтулькі ўнутры – добра. Калі б яшчэ па калідорах не віселі кашмарныя “шэдэўры” у дусе соцрэалізму. Адныя назовы толькі паслухаць – “Спартыўнае свята ў Раўбічах” (без каментараў), “Народнае гулянне” (на фоне рэштак Навагрудскага замка паўголыя дзяцькі гіры таўкаюць, побач лыжнікі рыхтуюцца да старту, а ўнізе цёткі бліны з колай прадаюць)... Ёсць яшчэ і “гістарычныя” высілкі, ад якія блага робіцца. Я маўчу пра якасць гэтага маразму – чалавеку з мінімальным мастацкім густам блізка лепш не падыходзіць.
    Яшчэ мяне ўразіла тое, што на ўсіх дзвярах прымацаваныя надпісы “к сабе”. Я, канешне, не ведаю беларускую мову так, як след, і не магу лічыцца экспертам, аднак на гэтым “к” мяне кожны раз перакручвае. Яшчэ разумею, калі б такое сустрэлася ў якой-небудзь краме, але ў гэтым “хранилище интеллектуального богатства нации”?..
    Але ў чытацкіх залах добра. І планіроўка ўсіх памяшканняў выкананная добра. І архівы з 1970 года пераведзеныя ў электронны выгляд. І кніг, мабыць, шмат. Толькі такіх “шкодных”, як «Этнонационализм» Альтэматта ці «Нации и нациолизм» Хабсбаума там няма.

    Current Mood: busy
    Thursday, May 3rd, 2007
    6:19 pm
    Холадна-2
    Хадзіла ў краму. Атруты там не было, акрамя, зразумела, 40-градуснай. Вырашыла выбіваць клін клінам – купіла марозіва. 90 грам белай салодкай халоднай смерці. ^_^ Дапамагло, дарэчы.

    Current Mood: energetic
    4:25 pm
    Холадна
    На вуліцы холадна, і ты нічога не можаш з гэтым зрабіць. У кватэры холадна – і з гэтым таксама нічога не зробіш. Можна, канешне, купіць абагравальнік, уключыць усе электрапрыборы, запаліць газ. А потым дыхаць паветрам без кіслароду. Паміраць пакрыху. Лепш ужо адразу купіць атруты. Атруты бы мне...
    Wednesday, April 4th, 2007
    9:20 am
    Касмічныя сувязі

    Эх, нездарма розныя тут анімятнікі былі ўзрушаныя фільмам “300” – гэтай данінай модзе на экранізаціі коміксаў. Яны, анімятнікі, прадчувалі, што гэта толькі пачатак, што галоўнага спартанца яны яшчэ ўбачаць... таму што ён здымаецца ў праекце Priest, што грунтуецца на – цытую - the TOKYOPOP manga by Min-Woo Hyung.

     

    P.S. Што цікава, галоўных грэкаў у “300” гралі акторы з кельтскімі каранямі. Напрыклад, Gerard Butler (цар) – шатландзец, David Wenham (ён жа Фарамір) – аўстраліец, значыць меў продкаў з тых жа мясцін. А вось Ксеракса граў ці то іспанец, ці то лацінаамерыканец Roberto Santana. Гэткае супрацьстаянне культур і генатыпаў. Была бы я мексіканкай, што жыве ў ЗША, падала бы у суд на аўтараў за “антылацінаамерыканскасць” і зарабіла бы пару мульёнчыкаў.

     

     

[ << Previous 20 ]
About LiveJournal.com

Advertisement